Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

16 верасня 2021 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена паўторная атэстацыя адвакатаў, у дачыненне якiх у лютым i сакавку 2021 г. прыняты рашэннi аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў, разгледжаны пытаннi аб спыненні дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:

аб адпаведнасці адвакатаў Гарахавiк Д.С., Лiсiца Л.М., Майсеня А.I. патрабаванням заканадаўства;

аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Алексеюк Н.А., Коннавай С.В. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамі павышэння кваліфікацыі;

Камісіяй разгледжаны матэрыялы i прыняты рашеннi аб спыненні дзеяння ліцэнзій ў дачыненні:

Бельскага Л.А. у сувязі з прымяненнем да адваката дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з Гомельская абласной калегіі адвакатаў за сістэматычнае (два і больш разоў на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам;

Карпушонак В.Ю., Князь Ю.Ю., Маслава Я.Д. у сувязi з немагчымасцю выканання адвакатамi сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем Кваліфікацыйнай камісіi ад 11 жнiўня 2021 г.

уверх