Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
13 ліпеня 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:
аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Кавалевіч Т.У., Осіпавай В.В. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамi павышэння кваліфікацыі;
аб немагчымасці выканання адвакатам Афонскім С.М. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэннi аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзій ў дачыненні:
Дравіцы А.В., Праўдзікава П. I. – у сувязі з прынятымi 8 червеня 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннямi аб немагчымасці выканання адвакатамi сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі;
Тараса Г.Р. – у сувязі з прымяненнем да яго дысцыплінарнага спагнання у выглядзе выключэння з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за сicтэматычнае (два i больш разоў на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў i ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасцi, устаноўленных заканадаўствам.
