Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

11 жніўня 2021 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена пазачарговая атэстацыя адвакатаў адвакацкага бюро «Маслаў, Гашынскi і партнёры», разгледжана пытанне аб спыненні дзеяння ліцэнзіi на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Таксама праведзена чарговая атэстацыя адваката Князь Ю.Ю., якая ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна.

Падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі факты неналежнага выканання адвакатамі прызначанага бюро сваіх прафесійных абавязкаў, выяўленыя ў ходзе выбарачнай праверкі дзейнасці бюро, праведзенай Міністэрствам юстыцыі ў першым паўгоддзі 2021 г.

Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.

У ходзе атэстацыі асобныя адвакаты паказалі нездавальняючы ўзровень ведаў дзеючага заканадаўства, які неабходны для ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, што сведчыць аб іх недастатковай кваліфікацыі.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:

аб адпаведнасці адвакатаў Колычава А.Ю. і Сташкевіча Ю.Г. патрабаванням заканадаўства;

аб немагчымасці выканання адвакатамі Карпушонак В.Ю., Маславым Я.Д., Князь Ю.Ю. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

Кваліфікацыйнай камісіяй таксама разгледжаны матэрыялы  аб спыненні дзеяння ліцэнзіі ў дачыненні Лаеўскага Д.В. у сувязі  з прымяненнем да адваката дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў за сістэматычнае  (два і больш разоў на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам.



уверх