Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
25 лiстапада 2021 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена атэстацыя адвакатаў тэрытарыяльных калегій адвакатаў разгледжана пытанне аб спыненні дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.
У ходзе атэстацыі асобныя адвакаты паказалі нездавальняючы ўзровень ведаў дзеючага заканадаўства, які неабходны для ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, што сведчыць аб іх недастатковай кваліфікацыі.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:
аб адпаведнасці адвакатаў Богуслаўскага Я.В., Езерскага Д.М., Масальскай Т.В., Федаровiч I. А. патрабаванням заканадаўства;
аб немагчымасці выканання адвакатамі Аляксеевай Н.А., Бяловым А.Ц., Ванцовiч Н.Л. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
У сувязі з прынятым 28 кастрычніка 2021 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннем аб немагчымасці выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі прыняты рашэннi аб магчымасці спыненні дзеяння ліцэнзій у дачыненні Варанковай I.У. і Петрашэвiча I.Я.
Кваліфікацыйнай камісіяй таксама разгледжаны матэрыялы і прыняты рашэннi аб магчымасці спынення дзеяння ліцэнзій ў дачыненні адвакатаў, да якіх дысцыплінарнай камісіяй Мінскай гарадской калегіі адвакатаў прыменены дысцыплінарныя спагнанні ў выглядзе выключэння з калегіі:
Іванова С.В., Кераля А.Я. – за ўчыненне правіннасцей, несумяшчальных са званнем адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру);
Лазавіка Д.А. – за сістэматычнае (два і болей разу на працягу 12 месяцаў запар) неадлічэнне сродкаў у форме ўзносаў на змест тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў без уважлівых прычын;
Мацкевіч Н.В., Пыльчанкi Я.А. – за сістэматычнае (два і болей разу на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам.
