Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

8 чэрвеня 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Мінскай гарадской (Дравіцы А.В., Лосевай В.М., Арэшка В.Г.), Мінскай абласной (Праўдзікава П. I.), Гомельскай абласной (Змушко К.В.) калегій адвакатаў.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэннi:

аб адпаведнасці адвакатаў Змушко К.В., Лосевай В.М., Арэшка В.Г. патрабаванням заканадаўства;

аб немагчымасці выканання адвакатамі Дравіцай А.В., Праўдзікавым П. I.) сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэннi аб спыненні дзеяння ліцэнзій ў дачыненні:

Бараноўскага А.Г., Лебедзева В.Л., Сцельмашук Л.В. у сувязі з прынятымi 19 мая 2022 г. Кваліфікацыйнай камісіяй рашэннямi аб немагчымасці выканання адвакатамi сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі;

Знака М.А. – у сувязі з выключэннем з Мінскай абласной калегіі адвакатаў у сувязі з уступленнем у законную сілу прыгавора суда аб прызнанні адваката вінаватым у здзяйсненні наўмыснага злачынства.

уверх