Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

24 сакавіка 2021 года Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена пазачарговая атэстацыя адвакатаў, разгледжаны пытанні спынення дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

У адпаведнасці з пунктам 134 каардынацыйнага плана кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў г. Мінску Міністэрствам юстыцыі ў другім паўгоддзі 2020 г. праведзена выбарачная праверка дзейнасці Мінскай абласной калегіі адвакатаў па выкананні адвакатамі ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

У ходзе праверкі выяўлены факты парушэння асобнымі адвакатамі заканадаўства аб адвакатуры, што з'явілася падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі.

Таксама праведзена пазачарговая атэстацыя адваката Зікрацкага С.А., падставай для правядзення якой паслужылі факты, якія сведчаць аб неналежным выкананні названым адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў.

У ходзе атэстацыі некаторыя адвакаты паказалі нізкі ўзровень ведаў дзеючага заканадаўства, неабходных для ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, што сведчыць аб іх недастатковай кваліфікацыі.

Па выніках пазачарговай атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:

аб адпаведнасці адвакатаў Карабко В.В., Новікава С.С. патрабаванням заканадаўства;

аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Белахвоста А.А., Емяльяненкі А.А., Цітова А.С. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў;

аб немагчымасці выканання адвакатамі Баранчык В.В., Зікрацкім С.А., Ляскоўскім Б.А., Філіповічам У.В. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

У мэтах падтрымання гонару і годнасці сваёй прафесіі, аказання якаснай юрыдычнай дапамогі адвакатам варта пастаянна ўдасканальваць свой прафесійны ўзровень, у публічных выказваннях дэманстраваць прафесіяналізм, стрыманасць і карэктнасць, не выказваючы перакананняў, якія не адпавядаюць заканадаўству.

Кваліфікацыйнай камісіяй разгледжаны матэрыялы ў дачыненні да адваката Мiнскай абласной калегіі адвакатаў Пiчуха С.А. Падставай для разгляду гэтага пытання паслужыў факт здзяйснення Пiчуха С.А. адміністрацыйнага правапарушэння, што выразілася ў парушэнні ўсталяванага парадку правядзення мітынгу.

Па выніках разгляду гэтага пытання камісія прыйшла да высновы, што вышэйзгаданыя дзеянні адваката дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру, што адносіцца да правіннасцi, не сумяшчальнай са званнем адваката, і цягне спыненне дзеяння ліцэнзіі.

Таксама разгледжаны матэрыялы аб спыненні дзеяння ліцэнзій:

у дачыненні да адвакатаў Барташэвіча А.В., Ёткi М.А., Шынкарэвiч А.У. – у сувязі з немагчымасцю выканання імі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем Кваліфікацыйнай камісіі па выніках пазачарговай атэстацыі, праведзенай 3 сакавіка 2021 г .;

у дачыненні да адваката Сазанчука У.С. – у сувязі з прымяненнем да яго дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе выключэння з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў за здзяйсненне правіны, несумяшчальнай са званнем адваката.

уверх