Першы намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Задзіран прыняў удзел у форуме #GBCregions
Цыкл рэгіянальных лічбавых форумаў #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне – рэгіёны) праходзіць па ўсёй Беларусі. 16 верасня дыялогавай пляцоўкай форму стаў г. Гомель, – эксперты абмяркоўвалі пытанні абароны інфармацыі, развіцця інфраструктуры электроннага ўрада і рэалізуемыя дзяржорганамі і арганізацыямі праекты ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Першы намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Задзіран ў рамках форуму распавёў аб інфармацыйных рэсурсах органаў юстыцыі:
- асобна спыніўся на працы вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, які сёння дазваляе электронна ажыццяўляць усе працэдуры, звязаныя з рэгістрацыяй і ліквідацыяй бізнесу,
- адзначыў запатрабаванасць і актуальнасць інфармацыйных тэхналогій у выканаўчым вядзенні;
- падзяліўся вынікамі працы і задачамі па стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь адзінага дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу запісаў актаў грамадзянскага стану.
Форум #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне – рэгіёны) створаны для абмеркавання тэм аб развіцці лічбавай будучыні Беларусі.
Ён закліканы стаць пляцоўкай для дэманстрацыі дасягненняў рэгіёнаў у галіне цыфравізацыі розных сфер жыццядзейнасці, а таксама для абмеркавання стану, развіцця і перспектыў лічбавай будучыні рэгіёнаў Беларусі.
