Намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава прыняла ўдзел у Міжнародным форуме #GBC (Дзяржава. Бізнэс. Грамадзяне)

28 – 29 красавіка 2021 г. Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам абмену трафікам і Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг быў арганізаваны Першы Міжнародны форум #GBC (Дзяржава. Бізнэс. Грамадзяне).

Асноўная мэта Форуму – прэзентацыя дасягненняў і праектаў у галіне электроннага ўрада, абмен перадавым вопытам, развіццё партнерства і міжведамаснага ўзаемадзеяння, пошук новых шляхоў цыфравізацыі і ўзаемадзеяння дзяржавы-бізнэсу-грамадзян (GBC) з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

У ходзе гэтага мерапрыемства намеснік Міністра юстыцыі Наталля  Філіпава выступіла на тэму «Лічбавае ўзаемадзеянне пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур для грамадзян (G2B)».

У сваім выступе Наталля Мікалаеўна спынілася на ролі Міністэрства юстыцыі ў дзейнасці па ўдасканаленню аказання дзяржаўных паслуг у краіне, агульных тэндэнцыях стварэння, развіцця і ўзаемадзеяння дзяржаўных лічбавых платформаў і інфармацыйных сістэм, сэрвісаў, якія функцыянуюць на іх і выкарыстоўваюцца ў дзейнасці службаў «адно акно».

Таксама былі агучаны перспектывы далейшага развіцця названых службаў і ўкаранення новых прагрэсіўных рашэнняў з улікам маштабнай цыфравізацыі грамадскіх адносін, а таксама ўвядзення ID-карт (ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур на аснове пакетнага прынцыпу (комплексу паслуг), вызначэнне работнікаў службы «адно акно» ў якасці пасрэднікаў па працэдурах у электронным фармаце, выкананне дзяржаўных паслуг па экстэрытарыяльным прынцыпе).

Адначасова ўдзельнікам Форуму быў прадстаўлены прагрэсіўны вопыт Міністэрства юстыцыі ў сферы рэгістрацыі і ліквідацыі бізнэсу, вядзення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У Форуме таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі шэрагу дзяржаўных структур, бізнэс-супольнасці, міжнародных арганізацый, якія падзяліліся сваім вопытам развіцця лічбавых сэрвісаў дзяржавы для грамадзян і бізнэсу.

 

Фота перададзены прэс-службай Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг

уверх