Пытанні ведамаснай нарматворчасці разгледжаны на навучальным семінары ў Мінсельгасхарчы

31 мая 2023 г. супрацоўнікамі Міністэрства юстыцыі праведзены навучальны семінар для спецыялістаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, якія бяруць удзел у падрыхтоўцы і прыняцці нарматыўных прававых актаў, што накіроўваюцца на абавязковую юрыдычную экспертызу.

Такое навучанне ў рамках аказання метадалагічнай дапамогі арганізуецца з прадстаўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання на сістэмнай аснове.

На семінары былі разгледжаны вынікі праверкі захавання ў міністэрстве парадку падрыхтоўкі, прыняцця, уліку, накіравання на экспертызу нарматыўных прававых актаў, а таксама правамернасці прымянення актаў, якія не прайшлі экспертызу.

Спецыялістам Мінсельгасхарча былі даведзены асноўныя патрабаванні да падрыхтоўкі праектаў ведамасных актаў, сістэмныя праблемы, якія ўзнікаюць у ходзе правядзення экспертызы, дадзены адпаведныя рэкамендацыі па іх устараненню.

уверх