Дзмітрый Касцюкевіч з працоўным візітам у Гродзенскай вобласці
28 красавіка 2023 года з працоўным візітам горад Навагрудак наведаў намеснік Міністра юстыцыі Дзмітрый Касцюкевіч.
Дзмітрый Алегавіч прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, дзе разгледжана пытанне рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях" у Навагрудскім раёне.
Як адзначылі ў аддзеле прымусовага выканання Навагрудскага раёна, работа з абавязанымі асобамі вядзецца на пастаяннай аснове. Па стане на пачатак красавіка 2023 года ў аддзеле знаходзіліся на выкананні 143 выканаўчыя дакументы ў дачыненні да 94 асоб, абавязаных кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. З названай колькасці больш як 95 працэнтаў абавязаных асоб кампенсавалі расходы на ўтрыманне дзяцей. За 4 месяцы бягучага года судовымі выканаўцамі раёна з абавязаных асоб спагнана сума ў памеры 76,23 тыс. У мэтах павелічэння кампенсацыі расходаў судовымі выканаўцамі сістэматычна праводзяцца зверкі з наймальнікамі па сумах налічэнняў, па сумах запазычанасцей з указаннем салідарных даўжнікоў (пры наяўнасці) маёмаснага становішча абавязаных асоб.
У рамках рабочай паездкі Дзмітрый Касцюкевіч таксама наведаў аддзел прымусовага выканання, аддзел загса Навагрудскага раёна, занальны архіў, службу "адно акно", юрыдычную кансультацыю і натарыяльную кантору.
Завяршаючы візіт у Гродзенскую вобласць намеснік Міністра наведаў Воранаўскі і Лідскі раёны, дзе азнаёміўся з дзейнасць органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі.
