У Глыбокам адкрылі новы будынак міжраённага аддзела прымусовага выканання

Напярэдадні Дня народнага адзінства ўрачыста адкрылі будынак Глыбоцкага міжраённага аддзела прымусовага выканання. Удзел у цырымоніі прынялі Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжаліка Нікіціна.

Месца ў райцэнтры, дзе знаходзіцца новы будынак міжрайаддзела на вуліцы Ясная, можна зараз з упэўненасць называць прававым кварталам, паколькі побач з новабудоўляй гарманічна размешчаны раённы суд. Такое суседства дасць магчымасць ведамствам больш аператыўна ўзаемадзейнічаць па розных прававых пытаннях.

Глыбоцкі міжраённы аддзел уключае ў сябе чатыры раёны, яго юрысдыкцыя распаўсюджваецца на Глыбоцкі, Шаркаўшчыцкі, Ушацкі і Докшыцкі раёны. Калектыў кампактны - 21 работнік, з якіх 9 судовых выканаўцаў. Улічваючы тое, што многія рэарганізаваныя аддзелы, у тым ліку і Глыбоцкі, размяшчаліся, у асноўным, у арэндаваных памяшканнях, зараз навасельцы засяродзіліся ў адным месцы - у добраўпарадкаваным сучасным двухпавярховым будынку, абсталяваным па высокіх стандартах. Яго агульная плошча складае крыху больш за 1000 м.кв. Напрыклад, будынак абсталяваны інтэрактыўным планшэтам, у якім наведвальнікі без працы змогуць адшукаць неабходную прававую інфармацыю, а светлыя камфортныя кабінеты абсталяваны новай мэбляй, аргтэхнікай, кампутарамі з доступам у розныя базы дадзеных. Акрамя таго, тут размясціліся архіў, канцылярыя, гараж на некалькі службовых аўтамабіляў і іншыя памяшканні. Будынак пабудаваны з улікам патрабаванняў безбар'ернага асяроддзя, абсталяваны супрацьпажарнай, ахоўнай і трывожнай сігналізацыяй, сістэмай відэаназірання. У зале пасяджэнняў устаноўлена сістэма відэаканферэнцсувязі.

Адкрыццё новага будынка - гэта заўсёды доўгачаканая і радасная падзея. Кожны з ганаровых гасцей выступіў з прывітальным словам і ўручыў памятныя падарункі.

Уручаючы навасёлам шматфункцыянальную ўстаноўку апошняга пакалення, Сяргей Хаменка адзначыў: "Адкрыццё гэтага аб'екта сведчыць аб тым, што кіраўніцтва вобласці, раёна з разуменнем адносіцца да развіцця органаў прымусовага выканання, асноўная задача якіх - стаяць на абароне правоў і інтарэсаў грамадзян".

У сваю чаргу Ігар Брыло звярнуў увагу на тое, у такім сучасным комплексе любы чалавек: ці то судовы выканаўца, ці наведвальнік, павінны адчуваць дзяржаўны ўзровень ва ўсім: у абстаноўцы, якая ўжо сама па сабе прымушае грамадзяніна быць сабраным і дысцыплінаваным, заклікае да парадку, заахвочвае да законапаслухмянасці, павышае аўтарытэт улады. У той жа час чалавек павінен адчуваць клопат - гэта галоўны прыярытэт у нашай дзяржаве».

Пасля сімвалічнага пераразання чырвонай стужачкі і перадачы ключа ад будынка начальніку міжраённага аддзела прымусовага выканання Ліліі Цырбан ганаровыя госці здзейснілі экскурсію па новым аб'екце.

У суправаджэнні Ігара Брылы, начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргея Канапелькі, кіраўніка Глыбоцкага раёна Аляксандра Шубскага Міністр юстыцыі пабываў у аддзеле загса Глыбоцкага райвыканкама.

Размаўляючы з калектывам, ён абмеркаваў бягучыя пытанні дзейнасці, у тым ліку звязаныя з аблічбоўкай архіўных дакументаў, запатрабаванасцю выязных рэгістрацый шлюбу.

У службе "адно акно" Глыбоцкага райвыканкама супрацоўнікі расказалі Міністру юстыцыі аб спектры паслуг і аб алгарытме работы са зваротамі грамадзян.

У сваю чаргу Сяргей Хаменка агучыў перспектыву развіцця службы - стварэнне ў райцэнтрах адзіных цэнтраў дзяржпаслуг.

У Занальным архіве горада Глыбокага Міністра юстыцыі цікавілі пытанні рамонту памяшканняў, пашырэнні архіўных сховішчаў, аблічбоўкі архіўных фондаў.

У час візіту ў Дзяржархіў Сяргей Хаменка ўручыў Ігару Брылу, Аляксандру Шубскаму і дырэктару Занальнага дзяржархіва Васілю Марозу навукова-папулярнае выданне "Архівы. Нічога, акрамя праўды".

У кожнай кнізе Сяргей Мікалаевіч пакінуў свой аўтограф.

уверх