Беларусь і Узбекістан умацоўваюць супрацоўніцтва ў сферы прымусовага выканання

Беларусь і Узбекістан маюць узаемную цікавасць па далейшым умацаванні супрацоўніцтва ў сферы прымусовага выканання.

Аб гэтым заявіў сёння намеснік Міністра юстыцыі Дзмітрый Касцюкевіч па выніках сустрэчы з Дырэктарам Бюро прымусовага выканання пры Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Узбекістан Музафарам Эгамбердыевым.

Удзельнікі сустрэчы абмяняліся інфармацыяй аб развіцці нацыянальных сістэм прымусовага выканання выканаўчых дакументаў, абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

Дзмітрый Касцюкевіч па выніках сустрэч адзначыў: "Зносіны з узбекскімі калегамі паказалі значны патэнцыял для развіцця экспертнага ўзаемадзеяння. Нашымі ведамствамі назапашаны пэўны пласт ведаў, прыняты эфектыўныя рашэнні ў галіне прымусовага выканання, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Наступным крокам бачыцца замацаванне перспектыў супрацоўніцтва ў двухбаковым мэтэце".

Завяршыўся візіт ва Узбекістан наведваннем дэлегацыяй Міністэрства юстыцыі мемарыяльнага комплексу "Парк Перамогі" і Дзяржаўнага музея "Славы" г.Ташкента.

Намеснік Міністра нагадаў, што зусім нядаўна, 9 мая, мы ўспаміналі абаронцаў Айчыны, аддавалі ўшанаванні тым, хто не пашкадаваў свайго жыцця дзеля агульнай Перамогі. Таму, знаходзячыся ва Узбекістане, прадстаўнікі беларускай дэлегацыі скарысталіся магчымасцю і наведалі паркавы комплекс, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.

«Важна памятаць, што перамога кавалася не толькі на палях бітваў, у якіх плячо ў плячо стаялі воіны ўсіх савецкіх рэспублік. Свой неацэнны ўклад уносілі працаўнікі тылу. І тут яскравым прыкладам служыць працоўны подзвіг узбекскага народа», - адзначыў Зміцер Касцюкевіч.

уверх