Намеснік Міністра юстыцыі Зміцер Касцюкевіч з працоўным візітам наведаў Магілёўскі рэгіён

16 - 17 сакавіка 2023 г. намеснік Міністра юстыцыі Дзмітрый Касцюкевіч, начальнік упраўлення арганізацыі і кантролю галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шылько з працоўным візітам наведалі Магілёўскую вобласць.

У рамках візіту Дзмітрый Алегавіч прыняў удзел у пасяджэнні Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб ходзе рэалізацыі ў Быхаўскім раёне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях".

У ходзе візіту прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі азнаёміліся з умовамі размяшчэння судовых выканаўцаў, абмеркавалі актуальныя пытанні, звязаныя з выкананнем выканаўчых дакументаў і вынікі работы за 2022 год і перыяд 2023 года.

Па выніках азнаямлення дадзены рэкамендацыі па ўдасканаленні работы судовых выканаўцаў.
уверх