Рабочая нарада з удзелам сталічных улад
Сёння ў сценах Міністэрства юстыцыі Міністр Сяргей Хаменка правёў рабочую нараду з удзелам Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміра Кухарава.
Рабочая сустрэча прайшла ў шырокім фармаце. Склад удзельнікаў мерапрыемства ўключаў намеснікаў Міністра юстыцыі Алега Ката і Дзмітрыя Касцюкевіча, дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Алега Воінава, начальніка галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Сяргея Нікеля, начальнік упраўлення арганізацыйна-аналітычнай работы Аляксандра Мазура і прадстаўнікоў Мінскага гарвыканкама.
У ходзе нарады заслухалі выступленне Алега Воінава аб перспектыве размяшчэння Дэпартамента па архівах і справаводстве і рэдакцыі галіновага часопіса "Архівы і справаводства" ў новым будынку.
Таксама абмеркавалі пытанне аб ходзе ўзвядзення будынка для ўстановы «Дзяржаўны архіў г.Мінска». Па словах Алега Леанідавіча, працы па рэканструкцыі капітальнага будынка па Партызанскім праспекце для размяшчэння архіва знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі праектнай дакументацыі. Дэпартаментам сумесна з ГУЮ Мінгарвыканкама, УП "Мінскпраект", КУП "Мінская спадчына" ажыццяўляецца работа па распрацоўцы і ўдакладненні тэхнічнага задання на праектаванне аб'екта.
У рамках выканання даручэння Міністэрства юстыцыі начальнік галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Сяргей Нікель праінфармаваў аб магчымых напрамках аптымізацыі работы судовых выканаўцаў г. Мінска. Па гэтым пытанні выказаліся таксама і іншыя ўдзельнікі нарады.
У завяршэнне рабочай сустрэчы Міністр юстыцыі даў адпаведныя даручэнні.
