Пастановай Міністэрства юстыцыі Беларусі № 47 вызначаны парадак узаемадзеяння органаў прымусовага выканання з Дзяржпагранкамітэтам

Пастановай Міністэрства юстыцыі Беларусі № 47 вызначаны парадак узаемадзеяння органаў прымусовага выканання з Дзяржпагранкамітэтам

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 10 жніўня 2023 г. прынята пастанова № 47, якая прадугледжвае карэкціроўку пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2021 г. № 93 "Аб узаемадзеянні органаў прымусовага выканання з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі".
Пастанова прынята ў мэтах выканання задач выканаўчага вядзення па аднаўленню парушаных правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый, захаванню і ахове інтарэсаў дзяржавы і дасць магчымасць забяспечыць кантроль за перамяшчэннем за межы Рэспублікі Беларусь транспартных сродкаў, якія адшукваюцца па выканаўчых вядзеннях.
Устанаўленне новага парадку выключыць магчымасць бесперашкоднага перамяшчэння праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь арыштаванага транспартнага сродку даўжніка.
Нарматыўным прававым актам вызначаны механізмы і спосабы ўзаемадзеяння органаў прымусовага выканання з органамі пагранічнай службы і мытнымі органамі па забеспячэнні кантролю ў гэтай сферы.
У сувязі з гэтым Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь у бліжэйшы час належыць правесці работу, накіраваную на практычную рэалізацыю пастановы, якая ўступае ў сілу з 1 сакавіка 2024 г.
уверх