Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці прайшла перарэгістрацыю
Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2023 г. "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў" прадугледжана неабходнасць перарэгістрацыі дзеючых да прыняцця дадзенага Закона палітычных партый.
30 чэрвеня 2023 года Міністэрствам юстыцыі прынятае рашэнне аб перарэгістрацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Уручаючы сёння ў сценах Міністэрства юстыцыі пасведчанне аб перарэгістрацыі і статут партыі лідэру Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандру Хіжняку, кіраўнік ведамства Сяргей Хаменка адзначыў: "Сёння зроблены яшчэ адзін крок - перарэгістравана Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці!"
Дадзеная палітычная партыя адпавядаюць усім патрабаванням, устаноўленым у новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях". На момант перарэгістрацыі партыя налічвае больш за 6,5 тыс. партыйцаў. Сярод іх дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дэпутаты раённых, гарадскіх, абласных саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі розных сфер эканамічнай дзейнасці - ад радавых працаўнікоў да кіраўнікоў арганізацый, а таксама прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Партыя мае структуры ва ўсіх рэгіёнах.
«Сённяшняя падзея яшчэ раз падкрэслівае, як шмат у нашай краіне людзей, аб'яднаных адным імкненнем захаваць стабільнасць у дзяржаве. Метады і формы могуць быць рознымі, самае галоўнае гэта тая мэта, якую мы ўсе з вамі пераследуем. А мы з вамі хочам аднаго: захаваць гістарычную памяць, захаваць усе дасягненні, якія існуюць на сённяшні дзень у эканоміцы, культуры і ў сацыяльным плане, і развіваць усё гэта», - адзначыў Сяргей Хаменка, вітаючы ўсіх прысутных на цырымоніі ўручэння дакументаў.
У сваю чаргу, лідэр Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк падзякаваў Міністэрству юстыцыі і асабіста Міністру за канструктыўную работу.

Мэтамі дзейнасці і задачамі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці з'яўляюцца:
- забеспячэнне непахіснасці канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды;
- удзел у кіраванні дзяржавай праз сваіх прадстаўнікоў;
- садзейнічанне рэалізацыі і абароне правоў, свабод і інтарэсаў грамадзян;
- фарміраванне сталай палітычнай самасвядомасці грамадзян;
- фарміраванне грамадскай думкі;
- забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці;
- палітычную адукацыю і выхаванне грамадзян;
- захаванне, абарона незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны;
- фарміраванне грамадства, эканамічнага дабрабыту, адстойванне інтарэсаў людзей працы, правы чалавека на працу і яе справядлівую ўзнагароду;
- выключэнне прыстасаванства і ўтрыманства.