Аб узаемадзеянні рэгіструючых органаў з палітычнымі партыямі, грамадскімі аб'яднаннямі, іх саюзамі (асацыяцыямі)

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь паведамляе, што дапрацаваны Дзяржаўны інфармацыйны рэсурс для адзінай сістэмы ўліку палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў і іх саюзаў (асацыяцый) (далей - ГІР) уведзены ў пастаянную эксплуатацыю.

На сённяшні дзень ГІР прадугледжвае стварэнне асабістых кабінетаў палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый), у якіх змяшчаюцца пералік і макеты форм дакументаў, неабходных для запаўнення і прадстаўлення ў рэгіструючыя органы.

Кожная зарэгістраваная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь палітычная партыя, грамадскае аб'яднанне, а таксама іх саюз (асацыяцыя) маюць магчымасць праз ГІР падаць у электронным выглядзе ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і адпаведнае галоўнае ўпраўленне юстыцыі:

дакументы, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік сваёй арганізацыйнай структуры;

штогод да 31 сакавіка інфармацыю (справаздачнасць) аб сваёй дзейнасці, паступленні і расходаванні грашовых сродкаў і іншай маёмасці;

не менш як за сем дзён паведаміць аб пасяджэнні (скліканні) свайго вышэйшага органа.

Грамадскае аб'яднанне, саюз (асацыяцыя) грамадскіх аб'яднанняў праз ГІР могуць таксама падаць дакументы, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі змен і дапаўненні, якія ўносяцца ў іх статуты.

Арганізацыйныя структуры палітычных партый з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік могуць з выкарыстаннем ГІР штогод да 31 сакавіка падаць у адпаведнае галоўнае ўпраўленне юстыцыі інфармацыю (справаздачнасць) аб сваёй дзейнасці.

ГІР размяшчаецца ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://нко.бел.

уверх