Аб аднясенні грамадскіх арганізацый да суб'ектаў грамадзянскай супольнасці
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2023 г. № 250-З "Аб асновах грамадзянскай супольнасці" Міністэрствам юстыцыі прынята рашэнне аб аднясенні да суб'ектаў грамадзянскай супольнасці, якія маюць права на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) у асаблівых формах, наступных грамадскіх аб'яднанняў і аб'яднанні прафсаюзаў:
1. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь";
2. Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў;
3. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі";
4. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын";
5. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.
Асноўнымі задачамі ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца:
• забеспячэнне грамадзянскага (народнага) адзінства;
• забеспячэнне незалежнасці, дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;
• садзейнічанне далейшаму развіццю Рэспублікі Беларусь як дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы;
• павышэнне ўцягнутасці грамадзянскай супольнасці ва ўпраўленне справамі дзяржавы, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі з улікам прыярытэту нацыянальных інтарэсаў;
• арганізацыя канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці, накіраванага на ўмацаванне даверу да інстытутаў дзяржаўнай улады;
• улік грамадскай думкі і законных інтарэсаў грамадзян пры ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі, дасягненне грамадскага кансенсусу па ключавых пытаннях развіцця Рэспублікі Беларусь;
• павышэнне грамадзянскай самасвядомасці, палітычнай культуры і сацыяльнай адказнасці грамадзян;
• удзел у духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні грамадзян, заснаваным на культурных і духоўных традыцыях, захаванні гістарычнай праўды і памяці беларускага народа;
• умацаванне адзінай супольнасці «беларускі народ», выхаванне павагі да ўсіх нацыянальнасцей, рэлігій і культур.
