Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Практычная стральба з страйкбольнай зброі"

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Практычная стральба з страйкбольнай зброі".

Гэты падвід практычнай стральбы не патрабуе асаблівага абсталявання і спецыялізаваных памяшканняў. Тыры можна арганізоўваць у школах, навучальных установах. Матэрыяльная база для правядзення навучання і правядзення спаборніцтваў - страйкбольная зброя з энергіяй ля дульнага зрэзу ствала, якая не перавышае 3 Джоўляў (не патрабуе агляду і дазволу на набыццё, прадаецца ў свабодным доступе).

Дадзенае грамадскае аб'яднанне створана ў мэтах:

  • развіцця і папулярызацыі практычнай стральбы з страйкбольнай зброі з дульнай энергіяй да 3 Дж (action air) у Рэспубліцы Беларусь, як масавага віду спорту;
  • умацавання пазіцый і павышэння прэстыжу практычнай стральбы на міжнароднай спартыўнай арэне, развіцця міжнародных спартыўных сувязей у гэтай галіне;
  • арганізацыі і правядзення спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў па практычнай стральбе, стварэння аптымальных умоў для падрыхтоўкі спартсменаў, трэнераў і суддзяў па гэтаму віду спорту;
  • развіцця фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, павышэння ролі фізічнай культуры і спорту ў гарманічным развіцці асобы, фарміравання здаровага ладу жыцця сярод членаў грамадскага аб'яднання;
  • спартыўнай падрыхтоўкі спартсменаў (каманд спартсменаў) і прадстаўлення спартсменаў (каманд спартсменаў) ад свайго імя на спартыўных спаборніцтвах.

уверх