Дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Беларусі - аснова нацыянальнага развіцця краіны

Намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска. На парадку дня стаяла пытанне аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі раёна.

У сваім выступленні Алег Мікалаевіч адзначыў, што дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь - састаўная частка дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця краіны. Яна накіравана на стварэнне неабходных умоў для выбару маладымі грамадзянамі свайго жыццёвага шляху, развіцця патэнцыялу для іх самарэалізацыі і адказнага актыўнага ўдзелу ў стварэнні моцнай і квітнеючай Беларусі.

Па словах намесніка міністра сёння ўзмацняецца роля грамадска-палітычнай свядомасці грамадзян. Яго ўплыў на палітычныя і любыя іншыя працэсы, якія праходзяць у рэспубліцы, дастаткова важкі. Грамадска-палітычная абстаноўка і падзеі апошняга часу ў нашай краіне паказваюць, што адной з найважнейшых асноў паступальнага развіцця, незалежнасці і цэласнасці дзяржавы выступае згуртаванне грамадства на аснове агульных палітычных ідэй, у тым ліку згуртаванне моладзі.

"Безумоўна, у цяперашніх рэаліях асаблівая ўвага ў выхаванні насельніцтва павінна ўдзяляцца менавіта рабоце, звязанай з патрыятычным выхаваннем маладых людзей, раскрыццём іх патэнцыялу ў інтарэсах дзяржавы, у якой мы жывем", - падкрэсліў Алег Кот.

Звяртаючыся да прысутных, Алег Мікалаевіч адзначыў той факт, што ў Беларусі ажыццяўляюць дзейнасць больш як 190 маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, якія аб'ядноўваюць грамадзян ва ўзросце да трыццаці аднаго года, выказваюць іх спецыфічныя інтарэсы і статутная дзейнасць якіх накіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі.

Значнасць, якую дзяржава аказвае маладзёжнаму руху ў нашай краіне, адлюстравана ў Рашэнні рэспубліканскага рэферэндуму. Згодна з зменамі, унесенымі ў беларускую Канстытуцыю, дзяржава садзейнічае духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў інтарэсах усяго грамадства.
Маладзёжныя грамадскія аб'яднанні адыгрываюць ключавую ролю ў фарміраванні будучыні нашай краіны. Але і адказнасць на маладое пакаленне ўскладаецца немалая: шмат у чым наша заўтра будзе залежаць ад мэтанакіраванасці і актыўнасці маладых людзей.
Пасля заканчэння пасяджэння намеснік Міністра правёў асабісты прыём па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ведамства.
уверх