У Міністэрстве юстыцыі прэзентавалі выставу "Добры дзень, школа"
Напярэдадні адкрыцця новага навучальнага года ў Міністэрстве юстыцыі адбылася прэзентацыя выстаўкі "Добры дзень, школа".
Выстаўка падрыхтавана Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і ўключае ў сябе копіі дакументаў з фондаў архіва.
На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя дакументы: Дэкрэт ЦВК ССРБ 1919 года аб узмацненні харчавання дзяцей, якія наведваюць школы, Пастанова СНК С.С.Р.Б аб размяшчэнні школ у сядзібах былых памешчыцкіх маёнткаў за 1921 год, атэстат аб заканчэнні ў 1923 г. Віленскай беларускай , пастанова Прэзідыума Дзяржплана БССР па пытанні аб увядзенні ў БССР усеагульнага навучання ў 1925 г., дакладная запіска Старшыні СНК Беларускай ССР І.С. , узоры пасведчання аб заканчэнні школы за розныя гады і інш. цікавыя дакументы.
Дакументы аб гісторыі адукацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлены на асобным стэндзе, дзе размешчаны фота заняткаў у партызанскіх лагерах з выкарыстаннем падручных сродкаў.
У раздзеле дакументаў пасляваеннага часу прадстаўлены правілы паводзін тагачасных школьнікаў і асноўныя дакументы аб арганізацыі навучальнага працэсу.
Асобным раздзелам на выставе прадстаўлена беларуская дзіцячая газета "Зорка", а таксама сімвалы дзіцячых і юнацкіх грамадскіх арганізацый: фота піянерскіх гальштукаў, акцябрацкіх значкоў і г.д.
З выставай азнаёміліся работнікі Міністэрства юстыцыі.
Прысутных цікавіла, якія спецыяльнасці былі найбольш запатрабаваны ў розныя часовыя перыяды гісторыі Беларусі, ход будаўніцтва новых школьных будынкаў, дасягненні беларускіх школьнікаў на адукацыйных алімпіядах розных узроўняў і інш.
Выстава працягне сваю працу да 7 верасня 2023 года.