Сяргей Хаменка: праз прызму архіўных дакументаў данесці гістарычную праўду да шырокай грамадскасці
29 мая 2023 года Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка правёў рабочую нараду з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводстве, дырэктарамі рэспубліканскіх архіваў. На парадку дня - выкананне даручэнняў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, дадзеных па выніках наведвання 5 жніўня 2022 г. установы "Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў".
Дырэктар Дэпартамента Алег Воінаў, дакладваючы вынікі работы галіны, адзначыў, што мэтавыя паказчыкі па асноўных напрамках архіўнай дзейнасці выконваюцца ў поўным аб'ёме.
Алег Воінаў нагадаў, што пілотны праект кіналекторыя "Адкрыты кінаархіў" быў прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і прайшоў 12 мая з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Першы цыкл праекта "Адкрыты кінаархіў" будзе прысвечаны Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. У кінатэатры "Піянер" Дэпартаментам з удзелам кіраўніцтва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама праведзены папярэдні прагляд тэматычнага кіналекторыя, прысвечанага вызваленню і аднаўленню г. Мінска, які з'яўляецца знакавым у Год міру і стварэння. Падрыхтаваны і прагледжаны першыя пілотныя відэаролікі працягласцю 35 секунд для наступнай іх дэманстрацыі перад паказамі ў кінатэатрах краіны.
Яшчэ адзін новы віртуальны праект - «Гарады Беларусі», запушчаны ў 2023 годзе, распавядае пра гісторыю гарадоў нашай краіны на аснове архіўных дакументаў. Цяпер падрыхтаваны віртуальныя выстаўкі па гісторыі гарадоў Крычава, Мінска, Наваполацка, Оршы, Рэчыцы, Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці і іншых населеных пунктаў. Асноўная частка выставачных праектаў будзе прымеркавана да правядзення Дзён гарадоў (іх вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).
Дырэктар Дэпартамента адзначыў, што немалаважнае значэнне мае ўдзел архіўных устаноў у асветніцкай дзейнасці моладзі. З пачатку года рэспубліканскімі архівамі ў рамках акцыі "Архівы - Школе" праведзена 94 мерапрыемствы.
У мэтах фарміравання ў вучняў устаноў адукацыі зацікаўленасці да спецыяльнасці архівіста распрацаваны праект "Юны архівіст", які закліканы пашырыць гісторыка-асветніцкую работу сярод груп навучэнцаў у профільных класах сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці. Задача па яго ўкараненні пастаўлена перад кожным рэспубліканскім архівам.
У ходзе даклада Алег Воінаў расказаў аб комплексным падыходзе да правядзення выставачнай работы ў архівах.
Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні развіцця архіўнай сферы і асваення рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі фінансавых сродкаў, прадугледжаных на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў 2023 годзе.
Як адзначыў дырэктар Дэпартамента, мерапрыемствы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўключаюць у сябе правядзенне капітальных і бягучых рамонтаў, набыццё абсталявання і расходных матэрыялаў для аблічбоўвання, рэстаўрацыі і мікрафільміравання архіўных дакументаў.
Аб праблемных пытаннях правядзення капітальнага рамонту будынкаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Міністру юстыцыі далажылі кіраўнікі названых устаноў.
Падводзячы вынік рабочай нарады, Сяргей Хаменка адзначыў, што ніводная памятная дата або дзяржаўнае свята нашай краіны не павінны застацца без увагі і ўдзелу архівістаў. «Грамадзяне Беларусі павінны ведаць гісторыю сваёй дзяржавы. І наша з Вамі задача праз прызму архіўных дакументаў данесці гістарычную праўду да шырокай грамадскасці ўсімі даступнымі спосабамі - праз тэлебачанне, радыё, друкаваныя СМІ, выставы, акцыі ці кіналекторыі», - падкрэсліў кіраўнік ведамства.
На асаблівы кантроль Міністра юстыцыі ўзяты пытанні правядзення рамонтных работ і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы архіўных устаноў.

Даведачна:Гаворачы аб укараненні новых форм выкарыстання архіўных дакументаў, расказаў аб распрацоўцы новага праекта "Адкрыты кінаархіў". Яго рэалізацыя прадугледжваецца ў кінатэатрах Рэспублікі Беларусь у двух напрамках: дэманстрацыя тэматычных ролікаў перад кінасеансамі; кіналекторыі.
Рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі:
прынята на пастаяннае захоўванне ад арганізацый - 17 004 справы (48 працэнтаў ад гадавога планавага паказчыка);
аблічбавана архіўных дакументаў – 370 148 электронных старонак (42 працэнты ад гадавога планавага паказчыка);
арганізавана і праведзена - 80 выставак (113 працэнтаў ад гадавога планавага паказчыка).
Алег Воінаў нагадаў, што пілотны праект кіналекторыя "Адкрыты кінаархіў" быў прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і прайшоў 12 мая з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Першы цыкл праекта "Адкрыты кінаархіў" будзе прысвечаны Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. У кінатэатры "Піянер" Дэпартаментам з удзелам кіраўніцтва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама праведзены папярэдні прагляд тэматычнага кіналекторыя, прысвечанага вызваленню і аднаўленню г. Мінска, які з'яўляецца знакавым у Год міру і стварэння. Падрыхтаваны і прагледжаны першыя пілотныя відэаролікі працягласцю 35 секунд для наступнай іх дэманстрацыі перад паказамі ў кінатэатрах краіны.
Яшчэ адзін новы віртуальны праект - «Гарады Беларусі», запушчаны ў 2023 годзе, распавядае пра гісторыю гарадоў нашай краіны на аснове архіўных дакументаў. Цяпер падрыхтаваны віртуальныя выстаўкі па гісторыі гарадоў Крычава, Мінска, Наваполацка, Оршы, Рэчыцы, Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці і іншых населеных пунктаў. Асноўная частка выставачных праектаў будзе прымеркавана да правядзення Дзён гарадоў (іх вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).
Дырэктар Дэпартамента адзначыў, што немалаважнае значэнне мае ўдзел архіўных устаноў у асветніцкай дзейнасці моладзі. З пачатку года рэспубліканскімі архівамі ў рамках акцыі "Архівы - Школе" праведзена 94 мерапрыемствы.
У мэтах фарміравання ў вучняў устаноў адукацыі зацікаўленасці да спецыяльнасці архівіста распрацаваны праект "Юны архівіст", які закліканы пашырыць гісторыка-асветніцкую работу сярод груп навучэнцаў у профільных класах сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці. Задача па яго ўкараненні пастаўлена перад кожным рэспубліканскім архівам.
У ходзе даклада Алег Воінаў расказаў аб комплексным падыходзе да правядзення выставачнай работы ў архівах.
Даведачна:Кіраўнік Дэпартамента таксама даў справаздачу аб выніках распачатай у Год гістарычнай памяці працы па стварэнні летапісу сучаснай беларускай дзяржавы.
З пачатку года рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі праведзена 58 выставак на стэндах і вітрынах (176 працэнтаў ад гадавога плана), 22 віртуальныя выстаўкі (58 працэнтаў ад гадавога плана).
Сярод буйных праектаў - выстава "Рэспубліка-партызанка", якая дэманстравалася ў рамках урачыстай цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" ў Палацы Рэспублікі; выстаўка, прысвечаная 100-годдзю Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі; выстаўка “Гісторыя развіцця выбарчай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь”, якая дэманстравалася ў холе Авальнай залы Дома Урада; банэрная выстаўка “Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі” ў Міністэрстве юстыцыі і інш.
Даведачна:Асобна Алег Воінаў спыніўся на рэалізацыі даручэнняў Прэм'ер-міністра па напаўненні інфармацыйнага партала "Партызаны Беларусі".
На тэлебачанні арганізаваны ў 2022 годзе праект "У адкрытым доступе" (Архіў кінафотафонадакументаў сумесна з Агенцтвам тэленавін Белтэлерадыёкампаніі). Падрыхтавана ўсяго 35 выпускаў, з іх у 2023 годзе ўжо 23 выпускі.
На Youtube-канале "БДАКФФД" размешчаны відэасюжэты па тэмах: "Гісторыя ажывае ў кадры", "БДАКФФД у СМІ", "Летапіс", "У адкрытым доступе", "Кінахроніка", "Прамаролікі да віртуальных выставаў".
Вядзецца напаўненне раздзела "Дакументальны летапіс Беларусі" на сайце "Архівы Беларусі" інфармацыяй (алічбаванымі дакументамі, кінахронікай, фатаграфіямі і фонаматэрыяламі) аб падзеях пачынаючы з 1919 года. Да канца 2023 года плануецца асвятліць у раздзеле гістарычныя падзеі да 1950 года ўключна. Цяпер размешчана больш за 270 дакументаў аб гістарычных падзеях 1919-1936 гадоў.
Таксама ажыццяўляецца падрыхтоўка да распрацоўкі самастойнага сайта "Дакументальны летапіс Беларусі".