Гісторыя развіцця выбарчай сістэмы Беларусі ў архіўных дакументах

24 мая 2023 г.у Авальнай зале Дома Урада праходзіць пленарнае пасяджэнне Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 25 мая пачынае працу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэорыя і практыка выбарчага працэсу», арганізатарамі якой выступілі Нацыянальны сход, Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У рамках праводзімых мерапрыемстваў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў дакументальную выставу «Гісторыя развіцця выбарчай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь».

У фондах Нацыянальнага архіва захаваліся дакументы аб стварэнні ЦВК, мандаты яе членаў, узоры выбарчых дакументаў па выбарах у Вярхоўны Савет БССР, інструкцыя Цэнтральнага выбарчага камітэта аб выбарах у Саветы дэпутатаў, дакументы па правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, мясцовых Саветаў дэпутатаў, а таксама дакументы аб правядзення агульнарэспубліканскіх рэферэндумаў. Прадстаўленыя на выставе дакументы адлюстроўваюць станаўленне і развіццё выбарчай сістэмы ў нашай краіне. З дакументамі азнаёміліся Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, Віцэ-прэм'ер Максім Рыжанкоў, Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка, члены Парламента і ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі.

У рабоце выставы прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дзямянюк, работнікі архіва.

уверх