Аб развіцці супрацоўніцтва ў архіўнай галіне Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан гаварылі ў НАРБ
З 12 па 13 красавіка 2023 г. з афіцыйным візітам у Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе ў складзе старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе Гульнары Габдрахманавай і дырэктара ДБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Бахціяра Фахрутдзінава.
У рамках візіту 12 красавіка адбылася сустрэча членаў дэлегацыі з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Алегам Воінавым.
У ходзе афіцыйнай сустрэчы былі абмеркаваны пытанні перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва паміж архіўнымі службамі Рэспублікі Беларусь і Татарстана.
Алег Воінаў азнаёміў гасцей з дзейнасцю дзяржаўных архіўных устаноў. Дырэктар Дэпартамента зазначыў, што сувязі паміж беларускімі і расійскімі архівістамі маюць шматгадовую гісторыю. Штогод у рамках зацверджаных планаў праводзяцца сумесныя пасяджэнні калегій Дэпартамента па архівах і справаводстве і Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі. Таксама ажыццяўляецца супрацоўніцтва ў сферы выкарыстання дакументаў, праводзяцца сумесныя семінары, канферэнцыі, круглыя сталы. Беларускія архівісты ўдзельнічаюць у адукацыйных працэсах па павышэнні кваліфікацыі ў вядучых архіўных установах Расійскай Федэрацыі.
"Сёння архіўныя ўстановы Беларусі і Расіі па праве можна лічыць гісторыка-асветніцкімі цэнтрамі, а ў кантэксце апошніх падзей і інстытутамі гістарычнай праўды", - падкрэсліў Алег Воінаў.
Калегі з Рэспублікі Татарстан наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.
Госці атрымалі магчымасць дакрануцца да арыгіналаў дакументаў XVII – пачатку XX ст., якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны татараў-мусульман Беларусі, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Члены дэлегацыі азнаёміліся з дзейнасцю архіва, арганізацыяй парадку захоўвання і аблічбоўвання дакументаў.
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь цікавасць замежных калег выклікаў інтэрнет-праект "Партызаны Беларусі". Праект уключае ў сябе інфармацыю і аб 982 ураджэнцах Рэспублікі Татарстан, якія гераічна змагаліся з нацыстамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Некалькі асабістых спраў гэтых адважных герояў былі перададзены кіраўніку дэлегацыі Гульнары Габдрахманавай Дырэктарам Дэпартамента Алегам Воінавым.
У працяг афіцыйнай часткі візіту ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным архівам Рэспублікі Татарстан.
Таксама для гасцей была праведзена экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
У праграме візіту на 13 красавіка 2023 г. запланавана наведванне Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе зможа азнаёміцца з парадкам захоўвання кіна-фота-, фона-дакументаў і праектамі архіва, якія рэалізуюцца.
Таксама для членаў дэлегацыі 13 красавіка будзе арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.