Паседжанне Камісіі па супрацьдзеянні карупцыі адбылося ў Міністэрстве юстыцыі

27 сакавіка 2023 г. пад старшынствам Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі адбылося пашыранае паседжанне ведамаснай Камісіі па супрацьдзеянні карупцыі. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот, кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, упраўленняў прымусовага выканання галоўных упраўлення юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Заслухана інфармацыя дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Алега Воінава аб стане работы па прафілактыцы карупцыі ў рэспубліканскіх архіўных установах. Абмеркаваны пытанні арганізацыі і правядзення працэдур дзяржаўных закупак, генеалагічных даследаванняў, кантролю за захаванасцю архіўнага фонду, устанаўлення і захавання парадку доступу да архіўных дакументаў, кантролю за выкананнем патрабаванняў заканадаўства па эфектыўным і рацыянальным выкарыстанні бюджэтных сродкаў.

Аб працы па супрацьдзеянні карупцыі ў дзяржаўнай установе "Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі" далажыла намеснік дырэктара названага архіва Ірына Каўганава. Камісія адзначыла станоўчы вопыт арганізацыі антыкарупцыйнай работы ў архіве, які можа быць выкарыстаны ў тым ліку і ў іншых рэспубліканскіх архівах. У планах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі падрыхтоўка віртуальнай выстаўкі пад рабочай назвай "Барацьба з карупцыяй у дарэвалюцыйных дакументах".

Таксама згодна з парадкам пасяджэння разгледжана інфармацыя намеснікаў начальнікаў галоўных упраўленняў юстыцыі – начальнікаў упраўленняў прымусовага выканання аб рабоце па супрацьдзеянні карупцыі, якая праводзіцца ва ўпраўленнях прымусовага выканання галоўных упраўленняў юстыцыі Віцебскага і Мінскага аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама. Адзначана важнасць і сістэмнасць правядзення навучальных мерапрыемстваў з работнікамі, забеспячэння выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, кантролю за выкананнем транспартнай дысцыпліны.

Па выніках абмеркавання пытанняў парадку дня членамі антыкарупцыйнай камісіі Міністэрства юстыцыі дадзена ацэнка эфектыўнасці прымаемых антыкарупцыйных мер, выказаны прапановы і заўвагі, выпрацаваны адпаведныя рашэнні.

уверх