Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

29 мая 2023 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена пазачарговая атэстацыя адвакатаў Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў, разгледжаны пытанні спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці.

Падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі факты неналежнага выканання адвакатамi сваіх прафесійных абавязкаў, выяўленыя у ходзе выбарачнай праверкі дзейнасці адвакатаў і юрыдычных кансультацый Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў, праведзенай Міністэрствам юстыцыі ў студзені 2023 г.

Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца:

  • ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства;
  • прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры;
  • ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката;
  • вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:

  • аб адпаведнасці адвакатаў Байнаровіч I.М., Грыцкевiч К.В., Жыткевіча А.Л., Калача Д.М., Пячонавай Т.В., Ярашэвіча С.Г. патрабаванням заканадаўства;
  • аб няпоўнай адпаведнасці адвакатаў Басалай С.М., Бiрылавай С.Л., Сапрыка В.В., Шупiцкай А.М. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамi павышэння кваліфікацыі.

Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні:

  • Козiкава Ю.Я., Сем'янова А.С. – у сувязі з прымяненнем да іх саветам Мінскай абласной калегіi адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з калегіі за ўчыненне правіннасцей, не сумяшчальных са званнем адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру);
  • адвакатаў Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Уласевіча А.В., Якушавай С.А. – у сувязі з учыненнем імі правіннасцей, не сумяшчальных са званнем адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру).

уверх