Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіi па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
16 чэрвеня 2023 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Віцебскай (Цiлькiнай Н.С.), Гродзенскай (Бiрылава А.Ю.), Мінскай (Мiнца Р.I.) абласных, Мінскай гарадской (Міронава П.А., Талавыра М.Д.) калегій адвакатаў.
Чарговая атэстацыя адвакатаў праводзіцца адзін раз у пяць год.
Асноўнымі задачамі атэстацыі адвакатаў з'яўляюцца: ацэнка ведаў адвакатам заканадаўства; прытрымліванне адвакатам заканадаўства аб адвакатуры; ацэнка дзелавых і асобасных якасцей адваката; вызначэнне магчымасці выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў у выпадку выяўлення фактаў, якія сведчаць аб яго недастатковай кваліфікацыі.
Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:
- аб адпаведнасці адвакатаў Мiнца Р.I., Талавыра М.Д. патрабаванням заканадаўства;
- аб немагчымасці выканання адвакатамі Бiрылавым А.Ю., Міронавым П.А. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні:
- Піщалавай В.С. – у сувязі з прымяненнем дысцыплінарнага спагнання у выглядзе выключэння з Мінскай абласной калегіі адвакатаў за ўчыненне правіннасці, не сумяшчальнай са званнем адваката (здзяйсненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру);
- Савельеву У.В. – у сувязі з прымяненнем дысцыплінарнага спагнання у выглядзе выключэння з Магілеўскай абласной калегіі адвакатаў за сістэматычнае (два і болей разу на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам;
- Фёдаровіч I.А. – у сувязі з учыненнем правіннасці, несумяшчальнай са званнем адваката, пералік якіх вызначаны Правіламі прафесійнай этыкі адваката, зацвярджаемымі Міністэрствам юстыцыі (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката).
Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь прыняты іспыт у прэтэндэнтаў, якія маюць намер стаць адвакатамі.
Паспяхова здалі іспыт:
- Гушчын Раман Іванавіч (Гродзенская абласная калегія адвакатаў);
- Дубро Ганна Фёдараўна, Цішкова Надзея Уладзіміраўна (Гомельская абласная калегія адвакатаў);
- Камяк Сяргей Андрэевіч (Мінская гарадская калегія адвакатаў);
- Кунцэвіч Віктар Віктаравіч (Магілёўская абласная калегія адвакатаў);
- Тхагалегава Аляксандра Анатольеўна (Брэсцкая абласная калегія адвакатаў)
