Чарговае паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь адбылося ў Міністэрстве юстыцыі
Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь 18 студзеня 2024 года прыняты іспыт у прэтэндэнтаў, якія маюць намер стаць адвакатамі.
Кваліфікацыйны экзамен паспяхова здалі Бузулуцкі Мікалай Анатольевіч, Дуліч Марыя Аляксандраўна, Заленская Кацярына Алегаўна, Шэўчык Дар'я Мікалаеўна, якія прайшлі стажыроўку ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, Калеснікава Анастасія Дзмітрыеўна, якая прайшла стажыроўку ў Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў.
Праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, па выніках якой Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:
аб адпаведнасці патрабаванням заканадаўства адвакатаў Баркуновай Л.У., Бароўскай С.І., Каленікавай Л.У., Праневіча Д.А.;
аб няпоўнай адпаведнасці адваката Ісачэнка М.А. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў;
аб немагчымасці выканання адвакатамі Конада Н.І., Рыжым І.В. сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.
Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій у дачыненні:
Бірылавай С.Л., Навіцкага А.А. – у сувязі з немагчымасцю выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем Кваліфікацыйнай камісіі ад 21 снежня 2023 г.;
Сакалова А.Р. – у сувязі са здзяйсненнем правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката (пералік якіх устаноўлены Правіламі прафесійнай этыкі адваката (здзяйсненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру).
