Вынікі пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

31 жніўня 2023 года адбылося паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Камісіяй прыняты іспыт у прэтэндэнтаў, якія маюць намер стаць адвакатамі.

Паспяхова здалі іспыт:

  • Жаўноў Вячаслаў Сцяпанавіч (Мінская абласная калегія адвакатаў);

  • Ларыёнава Анастасія Паўлаўна (Мінская гарадская калегія адвакатаў);

  • Надольская Анастасія Ігараўна (Мінская гарадская калегія адвакатаў);

  • Рудкоўскі Максім Валер'евіч (Мінская абласная калегія адвакатаў);

  • Сукала Вольга Мікалаеўна (Мінская гарадская калегія адвакатаў);

  • Шапавалаў Юрый Васільевіч (Гомельская абласная калегія адвакатаў);

  • Хаткевіч Іван Яўгенавіч (Мінская гарадская калегія адвакатаў).

Праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў Мінскай гарадской (Дзьячкоў І.В., Клешчанкава В.Б., Клачан А.І., Любіч А.Л.) і Мінскай абласной (Міхайлаў А.У.) калегій адвакатаў.

Па выніках атэстацыі прынятае рашэнне аб адпаведнасці адвакатаў патрабаванням заканадаўства.

Міністэрствам юстыцыі прынята рашэнне аб спыненні з 31 жніўня 2023 года ліцэнзій адносна:

  • Ляўковіча А.М., Халупкі А.П. у сувязі з прымяненнем да іх тэрытарыяльнымі калегіямі адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з калегій за ўчыненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката;

  • Мядзведзева С.В., Сусліковай Л.У., Тарасюка М.М. у сувязі з прыняццем Кваліфікацыйнай камісіяй па выніках атэстацыі 10 жніўня 2023 г. рашэнняў аб немагчымасці выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

уверх