Міністр юстыцыі прыняў удзел у Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме 9¾ «Вакцынацыя правам»

19 мая 2021 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у Адкрытай нарадзе Міністраў юстыцыі: лічбавае аблічча юстыцыі ў новую эру ў рамках Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму 9¾ «Вакцынацыя правам» у вочным фармаце.

У сваім выступленні Міністр прадставіў беларускі вопыт прадастаўлення адміністрацыйных паслуг у электронным фармаце з дапамогай Адзінага партала электронных паслуг, выкарыстання Адзінай электроннай сістэмы ўліку натарыяльных дзеянняў і спадчынных спраў, стварэння бізнесу ў электронным фармаце. У частцы выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у нарматворчасці была прадстаўлена работа аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы фарміравання Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь (АІС НРПА).

Удзельнікамі Нарады таксама сталі міністры юстыцыі Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кіпра, Манголіі, Сінгапура, Узбекістана, якія прэзентавалі нацыянальныя тэндэнцыі ўкаранення IT-сродкаў у сферы юстыцыі.

З улікам гібрыднага фармату Нарады адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч.

У ходзе сустрэчы А.Л.Сліжэўскага з Міністрам юстыцыі Расійскай Федэрацыі К.А.Чуйченка бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі міжведамаснага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў рамках Аб’яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы.

У межах сустрэчы з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Р.К.Даўлетавым у мэтах актуалізацыі прававой базы супрацоўніцтва двух ведамстваў падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Узбекістан.

Акрамя таго, у мэтах вывучэння расійскага вопыту выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у працэсе работы з грамадзянамі ў рамках візіту на Форум беларускі бок наведаў Флагманскі шматфункцыянальны цэнтр прадастаўлення дзяржаўных паслуг горада Масквы па Паўночнай адміністрацыйнай акрузе і Шыпілаўскі аддзел ЗАГС горада Масквы. Атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца Міністэрствам у працы па ўдасканаленні сістэмы прадастаўлення адміністрацыйных паслуг, аблічбоўцы і пераводу ў электронны фармат запісаў актаў грамадзянскага стану.

уверх