РУП па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» – 5 гадоў

8 лістапада 2016 года ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў было зарэгістравана Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» як падпарадкаванае унітарнае прадпрыемства сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

І вось ужо на працягу пяці гадоў арганізацыя актыўна працуе па забеспячэнні дзейнасці органаў прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі.

Асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца:

  • рэалізацыя і ацэнка маёмасці;

  • будаўніцтва і эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў;

  • тэхнічнае абслугоўванне транспартных сродкаў;

  • вучэбна-метадычная праца і праца па супрацьдзеянні карупцыі.

На сённяшні дзень прадпрыемства паспяхова развіваецца, забяспечвае рэалізацыю дзяржаўных задач і ўключана ў пералік стратэгічна значных і функцыянальных рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў. На працягу пяці гадоў РУП «БелЮрЗабеспячэнне» займаецца рэалізацыяй маёмасці з дапамогай уласнай электроннай гандлёвай пляцоўкі, аказвае больш за 20 відаў паслуг, мае галаўны офіс у сталіцы і 5 філіялаў у абласных цэнтрах нашай краіны, у якіх працуюць 1150 супрацоўнікаў, а заснаванае РУП «БелЮрЗабеспячэнне» прадпрыемства «Астэрус» ужо больш за два гады актыўна развіваецца ў IT-сферы, распрацоўвае розныя праграмныя прадукты для кліентаў з Беларусі і іншых краін.

Шмат у чым дзякуючы вялізнай працаздольнасці, энтузіязму і сапраўды невычэрпнай энергіі супрацоўнікаў РУП «БелЮрЗабеспячэнне» высока трымае планку ў сваёй справе.

Міністэрства юстыцыі віншует калектыў прадпрыемства і жадает паспяховай працы, дасягнення пастаўленых задач, рэалізацыі ўсіх ідэй і праектаў!

уверх