У Брэсце прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя членаў абласной калегіі адвакатаў з удзелам намесніка Міністра юстыцыі Старавойтава Н.М.
Намеснік Міністра юстыцыі Старавойтаў Мікалай Міхайлавіч прыняў удзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў.
Падвядзенне вынікаў работы калегіі за мінулы год пачалося з ускладання кветак да магілы герояў, якія загінулі ў першыя дні вайны пры абароне заходніх рубяжоў нашай краіны, што сімвалічна ў сувязі з аб'яўленым Годам гістарычнай памяці.
Выступаючы перад членамі калегіі, Старавойтаў Н.М. перш за ўсё падкрэсліў важнасць удзелу кожнага ў маючым адбыцца рэспубліканскім рэферэндуме па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Намеснік Міністра звярнуў увагу ўдзельнікаў канферэнцыі, што ў няпросты для нашай краіны мінулы год адвакатура ў цэлым выконвала свае задачы на належным прафесійным узроўні. Аднак не абышлося і без негатыўных падзей, якія адмоўна паўплывалі на імідж адвакатуры. Асобныя адвакаты тэрытарыяльных калегій насуперак Правілам прафесійнай этыкі адваката ўчынілі грубыя парушэнні заканадаўства, тым самым дыскрэдытавалі сваё высокае званне і аўтарытэт адвакатуры.
Ён адзначыў, што адвакат абавязаны выконваць заканадаўства і Правілы прафесійнай этыкі адваката, увесь час клапаціцца аб сваёй рэпутацыі, падтрымліваць гонар і годнасць сваёй прафесіі.
Мікалай Міхайлавіч закрануў пытанне парадку праходжання адвакатамі атэстацыі, фарміравання высокапрафесійнага адвакацкага корпуса, у тым ліку вядзення актыўнай работы па прыцягненню кадраў, пачынаючы са студэнцкай лавы, неабходнасці эфектыўнай работы інстытута настаўніцтва.
Старавойтаў Н.М. падкрэсліў, што даступнасць юрыдычнай дапамогі павінна быць прыярытэтным складнікам, а адсутнасць абгрунтаваных скаргаў з боку кліентаў на дзеянні адвакатаў - знакам якасці працы адвакатуры.
Падчас канферэнцыі адвакаты выбралі кіруючы склад калегіі.
Старшынём Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў абрана Шатлікава Тамара Анатольеўна.
Фота БРКА
