Паважаем і падтрымліваем!
У рамках рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць» да Дня пажылых людзей супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі наведалі пенсіянераў Маскоўскага раёна г. Мінска, якія самотна пражываюць.
Прадстаўнікі пярвічных арганізацый ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў", ГА "Беларускі саюз жанчын" і ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Міністэрства юстыцыі перадалі 87-гадовай Сафіі Канстанцінаўцы Салавей і 85-гадовай Ларысе Міронаўне Хмель прадуктовыя наборы і пажадалі заўсёды і жыццярадаснымі!
