Дэлегаты Мінюста прынялі ўдзел у Х З'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў

З'езд Саюза юрыстаў з'яўляецца вышэйшым органам дадзенага грамадскага аб'яднання і склікаецца не радзей за адзін раз у пяць гадоў.

27 мая 2022 г. адбыўся чарговы Х З'езд, на якім разгледжаны пытанні ўнясення змяненняў у статут Саюза юрыстаў, заслуханы справаздачы аб рабоце і сфарміраваны яго кіруючыя органы, намечаны перспектыўныя напрамкі дзейнасці Саюза юрыстаў на бліжэйшыя 5 гадоў.

У рабоце З'езда Саюза юрыстаў ад пярвічнай арганізацыі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел намеснік Міністра Старавойтаў Мікалай Міхайлавіч, начальнік упраўлення АДР Леус Іна Уладзіміраўна і начальнік упраўлення прававога рэгулявання грамадзянскіх, экалагічных адносін, ліцэнзавання і знешнеэканамічнай дзейнасці Ліпік Аксана Міхайлаўна.

уверх