Адбылося шаснаццатае пасяджэнне Савета міністраў юстыцыі дзяржаў - удзельніц СНД

30 чэрвеня 2022 года ў г. Санкт-Пецярбургу пад старшынствам Міністра юстыцыі Расійскай Федэрацыі Канстанціна Чуйчанкі адбылося шаснаццатае пасяджэнне Савета міністраў юстыцыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні Савета ўзначаліў намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў.

Бакі абмеркавалі ролю міністэрстваў юстыцыі ў правядзенні дзяржаўнай прававой палітыкі і прававой рэформы, актуальныя пытанні ў сферы адвакатуры.

У прыватнасці, беларускі бок прадставіў нацыянальны вопыт канстытуцыйнай рэформы, што праводзіцца, акрэсліў ролю Міністэрства юстыцыі ў гэтай рабоце, падзяліўся звесткамі аб стварэнні эфектыўнага і сацыяльна арыентаванага інстытута адвакатуры.

Мікалай Старавойтаў і старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка таксама выступілі па пытанні аб наданні Беларускай натарыяльнай палаце статусу базавай арганізацыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы натарыяльнай дзейнасці і перспектывах выкарыстання такога высокага статусу.
уверх