Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі прыняла ўдзел у Х Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме
З 29 чэрвеня па 1 ліпеня 2022 г. у г. Санкт-Пецярбургу праходзіць Х Пецярбургскі міжнародны юрыдычны форум, у працы якога прымае ўдзел дэлегацыя Міністэрства юстыцыі на чале з намеснікам Міністра Мікалаем Старавойтавым.
Форум традыцыйна з'яўляецца найбуйнейшай пляцоўкай для наладжвання і развіцця супрацоўніцтва ў прававой сферы.
У першы дзень Форума прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі наведалі шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку па пытаннях развіцця сістэмы юстыцыі, а таксама натарыяту, дзе Мікалай Міхайлавіч стаў адным з удзельнікаў дыскусіі.
30 чэрвеня 2022 года адбылося пленарнае пасяджэнне Форума на тэму "Права ў шматпалярным свеце". У якасці галоўнага спікера выступіў Дзмітрый Мядзведзеў, намеснік Старшыні Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі. У сваім выступленні Дзмітрый Анатольевіч асабліва падкрэсліў сённяшнюю праблематыку сусветнага правапарадку. Значная ўвага была ўдзелена прававому аналізу варожай палітыкі, у аснове якой ляжыць незаконнае ўвядзенне аднабаковых абмежавальных мер, падмена міжнароднага права правам нацыянальным, а таксама адвольнае змяненне функцый і кампетэнцый міжнародных арганізацый.
У пленарным пасяджэнні таксама прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Сербія Мая Паповіч, Прэзідэнт Асацыяцыі юрыстаў Індыі Кумар Прашант і Віцэ-Прэзідэнт Расійскай асацыяцыі міжнароднага права Бахтыяр Тузмухамедаў. Удзельнікі пасяджэння дыскутавалі па тэме агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і важнейшых сфер сучаснага міжнароднага публічнага права.