Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні да Міжнароднага дня абароны дзяцей
1 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсім свеце, адзначаецца Дзень аховы дзяцей. Гэта не толькі вясёлае свята для саміх дзяцей, але і напамін грамадству аб неабходнасці абараняць правы дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любiмай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 1 чэрвеня арганізуе правядзенне акцыі па бясплатным прававым кансультаванні сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.
Iнфармацыю аб бясплатных кансультацыях можна атрымаць у галоўных упраўленнях юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, ва ўсіх натарыяльных канторах, натарыяльных бюро і юрыдычных кансультацыях нашай краіны.
Падрабязнасцi аб маючай адбыцца Акцыі можна знайсці па спасылках:
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
