Кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі прыняла ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю Саюза юрыстаў

У бягучым годзе Саюз юрыстаў адзначае свой 30-гадовы юбілей. Менавіта гэтай падзеі і падвядзенню вынікаў работы па асноўных напрамках дзейнасці грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» была прысвечана канферэнцыя, якая праходзіла 4 снежня 2020 года.

У канферэнцыі прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі і намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Міністр юстыцыі, адзначыўшы значнасць і запатрабаванасць Саюза юрыстаў, як арганізацыі якая зрабілася не проста аб'яднаннем юрыстаў, а юрыдычным грамадствам, якое аб'ядноўвае актыўных і прафесійных спецыялістаў. Алег Сліжэўскі ў сваім выступленні абазначыў актуальныя пытанні развіцця прававой сістэмы і падкрэсліў, што прасоўванне інстытута медыяцыі ў Беларусі з'яўляецца перспектыўным і важным фактарам развіцця прававой дзяржавы.

Выступаючы перад удзельнікамі канферэнцыі з дакладам намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў адзначыў, што прымяненне медыяцыі ў мэтах урэгулявання канфліктаў мае шмат пераваг і дапамагае зніжэнню напружанасці і павышэнню культуры ў грамадстве. Міністэрствам юстыцыі сумесна з цэнтрамі і медыятарамі праведзена вялікая работа ў дадзеным напрамку.

Намеснік Міністра юстыцыі падзяліўся таксама планамі развіцця медыяцыі на бліжэйшую перспектыву – гэта папулярызацая медыяцыі, павышэнне якасці правядзення медыяцый, развіццё бізнес-медыяцыі, прапрацоўка пытання аб увядзенні абавязковай медыяцыі па вырашэнні асобных катэгорый спрэчак у сферы шлюбна-сямейных праваадносін.

уверх