Актуальныя пытанні ведамаснай нарматворчасці абмеркавалі на навучальным семінары

29 ліпеня 2021 г. начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянціна Якімовіч і начальнік упраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы Анастасія Шохан прынялі ўдзел у навучальным семінары на тэму «Актуальныя праблемы ведамаснай нарматворчасці».

Семінар арганізаваны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам юстыцыі для супрацоўнікаў нарматворчых органаў, якія прымаюць удзел у падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, з мэтай аказання метадалагічнай і практычнай дапамогі ў пытаннях падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў і правядзення іх абавязковай юрыдычнай экспертызы з дапамогай прымянення аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь (АІС НРПА).

У рамках названага семінара прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі выступілі з дакладамі па асноўных падыходах і актуальных праблемах ведамаснай нарматворчасці, а таксама па праблемных пытаннях падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў.

Акрамя таго, прадстаўнікамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі былі асветлены пытанні падрыхтоўкі тэхнічных нарматыўных прававых актаў, афармлення нарматыўных прававых актаў у электронным выглядзе і працы з АІС НРПА.

Напрыканцы семінара ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, якія ўзніклі па ходзе семінара, і адзначылі практычную значнасць падобных мерапрыемстваў.

уверх