Намеснік Міністра юстыцыі прыняў удзел у Восьмым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі
29 чэрвеня 2021 года намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Каліноўскі прыняў удзел у рабоце Восьмага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
У рамках секцыі № 4 «Права і цыфравізацыя ў Саюзнай дзяржаве: перспектыўныя напрамкі» намеснік Міністра юстыцыі прадставіў беларускі вопыт цыфравізацыі прававой сферы, у прыватнасці, магчымасці ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у электроннай форме, электроннага натарыята, рэгістрацыі бізнесу ў анлайн-фармаце і цыфравізацыі прымусовага выканання. Работа секцыі ажыццяўлялася ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Праект рэкамендацый Секцыі па выніках работы змяшчае, ў тым ліку прапанову аб нарошчванні цыфравізацыі дзяржаўных сэрвісаў і паслуг у мэтах павышэння іх якасці і даступнасці для грамадзян.
Форум будзе доўжыцца да 1 ліпеня 2021 года.
