Актуальныя пытанні нарматворчай дзейнасці абмеркавалі ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце
30 мая 2022 года на базе Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта адбыўся семінар па актуальных пытаннях нарматворчай дзейнасці.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы і метадалогіі яе правядзення галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ірына Вінярская, а таксама прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Семінар праводзіўся з мэтай аказання мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў метадалагічнай і практычнай дапамогі пры падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў.
У рамках названага семінара Ірынай Вінярскай былі абазначаны асноўныя патрабаванні да падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў і накіравання іх на абавязковую юрыдычную экспертызу, прапанаваны шляхі аптымізацыі мясцовай нарматворчасці.
У ходзе семінара былі таксама падведзены вынікі правядзення галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню за 2021 год і абмеркаваны асноўныя выяўленыя праблемы.
