Міністр юстыцыі сустрэўся з Прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь

29 красавіка 2021 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі сустрэўся з Прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Таняй Радачай.

З улікам дасягнутых вынікаў сумеснай дзейнасці ў папярэднія гады ўдзельнікі сустрэчы пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках работы Міністэрства юстыцыі. Бакі абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва на каротка- і сярэднетэрміновы перыяды. У якасці прыярытэтаў узаемадзеяння абраны, у прыватнасці, прававая асвета грамадзян і развіццё інстытута медыяцыі.

уверх