Выявілі кемлівасць і логіку!
Каманда Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у складзе Дар'і Богдан, Аляксандра Грыдзюшкі і Юліі Усцінавай заняла 3 месца ў інтэлектуальнай гульні "Мазгавы штурм" і "Юрыдычны кракадзіл", арганізаванай радай маладых адвакатаў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.
Мерапрыемства прымеркавана да Дня юрыста, які сёлета адзначаецца 4 снежня.
Удзельнікамі конкурсу таксама сталі каманды парад маладых адвакатаў тэрытарыяльных калегій адвакатаў і натарыусы.
Дыпломы пераможцам уручыў старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Іванавіч Швакаў.
