Да Дня пажылых людзей

30 верасня 2022 года ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць» да Дня пажылых людзей у Міністэрстве юстыцыі было арганізавана віншаванне і аказанне матэрыяльнай дапамогі непрацуючым ветэранам працы, якія пайшлі на пенсію або выйшлі ў адстаўку з цэнтральнага апарата Міністэрства.

Віншаванні на адрас ветэранаў суправаджаліся самымі шчырымі пажаданнямі здароўя і дабрабыту. Ад прафсаюзнай арганізацыі Міністэрства юстыцыі ветэранам таксама былі ўручаны прыемныя і карысныя падарункі – наборы натуральнага мёду.

уверх