Адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі і Мінгарвыканкама па пытаннях дзейнасці сталічнай службы "адно акно"
Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка 29 красавіка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым па пытаннях арганізацыі дзейнасці службаў "адно акно" ў г.Мінску. У абмеркаванні надзённых пытанняў дзейнасці сталічных службаў прынялі ўдзел першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава, кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская, а таксама кіраўнікі зацікаўленых структурных падраздзяленняў двух ведамстваў.
У ходзе сустрэчы разглядаліся пытанні рэжыму работы, добраўпарадкаванне і тэхнічнае аснашчэнне памяшканняў, прафесійны ўзровень спецыялістаў службаў "адно акно". Сярод перспектыўных напрамкаў развіцця актыўна абмяркоўваліся пытанні аказання дзяржаўных паслуг у аддаленым фармаце праз асабісты кабінет карыстальніка, а таксама пакетным прынцыпам.
Старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым было прапанавана актывізаваць работу па пераводу запатрабаваных у насельніцтва адміністрацыйных працэдур у электронны фармат. Міністэрствам юстыцыі са свайго боку была выказана поўная гатоўнасць прававога суправаджэння гэтых працэсаў, у тым ліку ў частцы падрыхтоўкі рэгламентаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
Па выніках рабочай сустрэчы бакі выказалі перакананні аб гатоўнасці цеснага супрацоўніцтва двух ведамстваў па гэтых напрамках дзейнасці. Як адзначыла Наталля Філіпава, вырашальным фактарам эфектыўнага ўзаемадзеяння будзе ўстанаўленне ўзаемнай сувязі паміж юрыстамі-нарматворцамі Міністэрства і практыкамі раённых адміністрацый на месцах.
«Прэзідэнтам неаднаразова адзначалася ў ліку прыярытэтных задач любога дзяржаўнага органа - стварэнне спрыяльных умоў для жыцця людзей і развіцця грамадства ў цэлым. А дзейнасць службаў "адно акно" - гэта найбольш яскравы прыклад хуткага і камфортнага вырашэння многіх бытавых сітуацый, якія ўзнікаюць у жыцці нашых грамадзян", - падкрэсліў Сяргей Хаменка ў завяршэнне сустрэчы.
