Навагоднія падарункі – гэта заўсёды прыемныя і часам нечаканыя сюрпрызы

У гэтым яшчэ раз пераканаліся выхаванцы ДУА "Бярозкаўскі дзіцячы сад-базавая школа Докшыцкага раёна".

Прымаючы ўдзел у навагоднім ранішніку 21 снежня, Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка падчас азнаямлення з матэрыяльна-тэхнічнай базай школы прыняў рашэнне аб тым, які падарунак атрымаюць дзеці ад шэфаў, не чакаючы наступных свят.

І ўжо сёння, 29 снежня, па даручэнні міністра прадстаўнікі РУП па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне" сумесна з галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" перадалі выхаванцам установы адукацыі новы тэнісны стол.

уверх