Размова з Наталляй Качанавай аб ролі жанчын у жыцці грамадства і дзяржавы
29 верасня прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі Міністэрства юстыцыі грамадскага аб'яднання "БСЖ" наведалі сустрэчу старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай з актывам БСЖ Маскоўскага раёна. Сустрэча адбылася на базе ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ранак" г. Мінска".
Як адзначыла спікер, сустрэчы з жаночым актывам сталі ўжо традыцыйнымі.
"За непрацяглы перыяд мы пабудавалі цудоўную, суверэнную, незалежную дзяржаву, падкрэсліла спікер. "У нас прыгожая, дагледжаная, добраўпарадкаваная краіна. І, як гаворыць Прэзідэнт, палітыка нашай дзяржавы такая, што самае галоўнае - гэта людзі", - канстатавала Наталля Качанава, у сваім прывітальным слове.
Расказваючы ўдзельнікам сустрэчы аб змяненнях у прававой сферы, Наталля Іванаўна нагадала, што прыняты і абсалютна новыя законы, як, напрыклад, "Аб Усебеларускім народным сходзе", "Аб грамадзянскай супольнасці", так і ўносіліся таксама карэкціроўкі ў дзейныя заканадаўчыя акты. Сярод іх - закон, які рэгулюе працу партый.
"Для таго каб поўнасцю прывесці заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй, засталося прыняць восем законаў. За год мы адпрацавалі 302 законапраекты, якія былі прыняты і падпісаны, - падкрэсліла спікер. - Калі мы бачым, што з'яўляюцца новыя выклікі і пытанні, якія неабходна ўрэгуляваць, мы ўключаемся і працуем над гэтымі законапраектамі. Таму што нашым людзям гэта патрэбна сёння, а не ў будучыні".
У ходзе сустрэчы, якая прайшла ў фармаце дыялога, было закранута мноства актуальных пытанняў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, удзелу Беларускага саюза жанчын у жыцці грамадства і дзяржавы.