Госці ў Міністэрстве юстыцыі. Дзмітрый Піневіч і Аляксандр Шпакоўскі
Прыемным пачаткам дня стала ўрачыстае ўручэнне Міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам Падзякаў за высокі прафесіяналізм, сумесную плённую работу, накіраваную на ўдасканаленне заканадаўства ў сферы аховы здароўя першаму намесніку Міністра юстыцыі Наталлі Філіпавай, начальніку галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых сацыяльнай дзейнасці дзяржавы Рынейскай Кацярыне.
Другая частка сустрэчы была прысвечана інфармацыйнай асвеце. Перад прысутнымі выступіў адзін з кіроўных беларускіх палітолагаў Аляксандр Шпакоўскі.
Гутарка ішла аб аспектах існавання нашай дзяржавы у рэаліях санкцыйнага міжнароднага націску з боку недружалюбных дзяржаў. Не засталася без увагі ўнутрыпалітычная абстаноўка, эканамічная сітуацыя і, вядома, міжнароднае становішча Беларусі.
Уся размова будавалася на аналізе сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай рэакцый дзяржавы на падзеі 2020 года і абмежаванні, якія ўводзяцца калектыўным Захадам зараз.
Былі зроблены акцэнты на значных падзеях нашай дзяржавы ў новым часе.
Падкрэслена важнасць Усебеларускага народнага сходу і вынікаў яго працы як асновы стварэння канстытуцыйнай камісіі і падмурка ўсёй канстытуцыйнай рэформы.
Казалі таксама аб Рэферэндуме аб зменах у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які праводзіўся ў атмасферы разгойдвання палітычнай сітуацыі ў дзяржаве: былі спробы арганізацыі пратэстаў, інфармацыйная вайна з дапамогай фэйкаў і псеўда-ініцыятыў апанентаў дзейнай улады. Асобнай тэмай стаў булінг у сетцы Інтэрнэт - брудная палітычная тэхналогія заходніх спецыялістаў (social punishment - грамадскае пакаранне, асуджэнне, форма астракізму, стварэнне бачнасці грамадскага ціску).
"Нягледзячы на спробы дэструктыўнага ўмяшання ў працэсы дзяржаўнай дзейнасці, можна канстатаваць, што сацыяльнае здароўе нашага грамадства прыйшло ў норму, радыкальны характар настрояў, які меў месца быць восенню 2020 года, істотна знізіўся", - заявіў Шпакоўскі.
Абмяркоўвалася тэма развіцця інфармацыйнай палітыкі як аднаго з прыярытэтных напрамкаў стратэгіі дзяржавы. У гэтай галіне сталі праводзіцца інфармацыйна-асветніцкія сустрэчы з працоўнымі калектывамі, адбыўся пераход да новых форм распаўсюджвання інфармацыі: сацыяльныя сеткі, telegram- і youtube-каналы.
Палітолаг таксама падкрэсліў правільнасць канцэпцыі Кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў частцы курса на развіццё аграпрамысловага комплексу і вытворчых магутнасцей. Паводле яго слоў, вынікі такой палітыкі дазваляюць гаварыць аб высокай канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і, безумоўна, паслужылі апорай для працэсу імпартазамяшчэння не толькі для нашай краіны, але і для Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў цэлым.
На заканчэнне мерапрыемства Аляксандр Паўлавіч выказаў надзею, што інфармацыя, агучаная ім, аказалася карыснай і цікавай, пажадаў добрага дня і поспехаў у нялёгкай нарматворчай справе на карысць Рэспублікі Беларусь. У сваю чаргу прысутныя падзякавалі госцю за змястоўную лекцыю апладысментамі.
