Аб спыненні дзеяння ліцэнзій на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці
Міністэрствам юстыцыі 28 снежня 2022 г. прыняты рашэнні аб спыненні:
з 28 снежня 2022 г. дзеяння ліцэнзій, выдадзеных:
Камісараву Андрэю Генадзьевічу, Невядоўскаму Андрэю Анатольевічу, Папкоўскаму Ягору Ігаравічу – у сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за ўчыненне правіннасцей, несумяшчальных са званнем адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру), пералік якіх вызначаны Правіламі прафесійнай этыкі адваката;
Давыдчык Марыі Аляксандраўне, Космачу Сяргею Сцяпанавічу, Мамонька Галіне Мар'янаўне, Мацкевічу Віктару Іванавічу, Пыльчанка Уладзіміру Александравічу, Ягадзiнскаму Уладзіміру Іосіфавічу – у сувязі з немагчымасцю выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
з 11 студзеня 2023 г. дзеяння ліцэнзіі, выдадзенай Чырве Аляксандру Леанідавічу, у сувязі з выяўленым грубым парушэннем ліцэнзіятам заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія выказаліся ва ўчыненні адвакатам Чырвай А.Л. правіннасцi, несумяшчальнай са званнем адваката (учыненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру), пералік якіх вызначаны Правіламі прафесійнай этыкі адваката.
