Вывучана праца службы "адно акно" Магілёўшчыны

Міністэрства юстыцыі працягвае інспектаваць службы "адно акно" па ўсёй Беларусі. У плане мінулага працоўнага тыдня была паездка па Магілёўскай вобласці.

Начальнік упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" Таццяна Салдатава-Талстова і рэферэнт дадзенага ўпраўлення Вераніка Татур, а таксама прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта пачалі маніторынг дзейнасці службы з Дрыбінскага раёна, дзе азнаёміліся з абноўленымі ўмовамі размяшчэння службы.

Наступнымі на чарзе былі Мсціслаўскі і Касцюковіцкі райвыканкамы, дзе прадстаўнікамі Міністэрства вывучаны пытанні кадравага забеспячэння службаў і іх матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання.

У завяршэнне рабочай паездкі па Магілёўскай вобласці вывучаны ўмовы арганізацыі дзейнасці службаў "адно акно" Хоцімскага, Клімавіцкага, Крычаўскага і Чэрыкаўскага райвыканкамаў.

У ходзе маніторынгу з прадстаўнікамі райвыканкамаў абмяркоўваліся пытанні арганізацыі дзейнасці службы, узаемадзеяння з насельніцтвам, а таксама напрамкі ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасці службы "адно акно" і заканадаўства ў сферы адміністрацыйных працэдур.

Прадстаўнікамі Мінюста адзначана цеснае ўзаемадзеянне паміж райвыканкамамі па пытаннях, якія ўзнікаюць у дзейнасці службаў, патрэбнасць у арганізацыі абмену вопытам і розных форм навучання.

Вынікі рабочай паездкі абмеркаваны з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкамы Андрэем Сталяровым, які выказаў сваё меркаванне аб несумненнай практычнай карысці падобных сумесных маніторынгаў дзейнасці службаў "адно акно" ў рэгіёнах.

уверх